Медыцынскі ўніверсітэт у Любліне () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы медыцынскіх навук, якая знаходзіцца ў Любліне.

Гісторыя Гісторыя выкладання медыцыны ў Любліне ўзыходзіць да 1944 года, калі быў заснаваны Універсітэт Марыі Складоўскай-Кюры. У тым жа годзе там быў створаны медыцынскі факультэт, годам пазней — таксама фармацэўтычны факультэт. Першым дэканам медыцынскага факультэта быў Ян Генрых Любенецкі. У 1950 годзе факультэт быў аддзелены ад Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры і стаў самастойнай Медыцынскай акадэміяй. У наступныя гады ўніверсітэт дынамічна развіваўся, ствараючы новыя факультэты і філіялы. У 2003 годзе акадэмія атрымала імя прафесара Фелікса Скубішэўскага. 22 сакавіка 2008 года вучэльня стала ўніверсітэтам.

Структура Лячэбна-стаматалагічны факультэт Лячэбны факультэт Фармацэўтычны факультэт Факультэт навук аб здароўі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Люблін Катэгорыя:Універсітэты Польшчы Катэгорыя:Медыцынскія вышэйшыя навучальныя ўстановы