Ганна Тарасаўна Анішчук (нар. , в. Млынавэ Ратнэўскага раёна Валынскай вобласці, Украіна) — беларускі настаўнік і палітык.

Біяграфія Скончыла Кіеўскі дзяржаўны педагагічны інстытут, настаўнік гісторыі, грамадазнаўства.

Працоўную дзейнасць пачала настаўніцай гісторыі Канышчанскай васьмігадовай школы ва Украіне. Працавала настаўніцай гісторыі Выдраніцкай сярэдняй школы, загадчыкам музея ў сяле Картэлісы Ратнэўскага раёна, старшым навуковым супрацоўнікам навукова-экспазіцыйнага аддзела мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Была настаўнікам гісторыі, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, дырэктарам сярэдняй школы № 11 горада Брэста. Займала пасаду дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 6 г. Брэста імя Маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава».

Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

У красавіку 2024 года была выбрана дэлегаткай на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Узнагароды Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.

Крыніцы

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання