Вуліца 23 Гвардзейцаў — вуліца ў мясцовасці Задзвінне горада Полацка.
Гісторыя Да 1984 года насіла назву Лепельская, бо пераходзіла ў дарогу ў бок Лепеля.
Да Кастрычніцкай рэвалюцыі паміж Задзвінскай (сучасная вуліца Свярдлова) і Лепельскай вуліцамі існавала паромная пераправа цераз Дзвіну.
Падчас нямецкай акупацыі ў Першую сусветную вайну ў 1918 годзе мела назву Lepel-Str.
Сучасную назву атрымала ў гонар групы лейтэнанта Аляксандра Грыгор’ева, што захапіла збудаваны немцамі ў 1944 годзе драўляны мост цераз Дзвіну і стварыла плацдарм на яе правым беразе 3 чэрвеня 1944 года, у выніку чаго горад быў вызвалены ад нацысцкіх захопнікаў.
Апісанне Вуліца цягнецца ад вуліцы Тусналобавай-Марчанка на поўначы да паўднёвай мяжы горада.
Забудова № 1 — Музей-кватэра Героя Савецкага Саюза Зінаіды Міхайлаўны Тусналобавай-Марчанка № 4а — Комплекс былога кляштара бернардзінцаў: жылы корпус, руіны касцёла Дзевы Марыі, будынак пякарні, гаспадарчая пабудова (зараз карпусы кляштара займае Полацкая абласная псіхіятрычная бальніца) —
Факты Планавалася стварэнне пешаходнага маста праз Дзвіну ад вуліцы Свярдлова да вуліцы 23 Гвардзейцаў, але ад плана адмовіліся.
Катэгорыя:Вуліцы Полацка