Ніна Герасімаўна Кульша (нар. , в. Хорск Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі настаўнік і палітык.
Біяграфія Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут, настаўнік матэматыкі.
Працоўную дзейнасць пачала старшай піянерважатай Осаўскай сярэдняй школы Столінскага раёна. Была настаўніцай матэматыкі Дубянецкай васьмігадовай школы Столінскага раёна. Працавала старшай піянерважатай, настаўніцай матэматыкі, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце, дырэктарам установы адукацыі «Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 2 горада Століна з музычнахаравым ухілам».
Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды Мае два падзячныя пісьмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання