Васіль Уладзіміравіч Люцікаў (нар. , Слуцк Мінскай вобласці) — беларускі ўрач і палітык.

Біяграфія Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «лячэбная справа».

Працоўную дзейнасць пачаў вучнем токара на Слуцкім аўтарамонтным заводзе. Працаваў урачом-інтэрнам-хірургам Барысаўскай гарадской бальніцы, урачом-хірургам Жодзінскай гарадской бальніцы, намеснікам галоўнага ўрача па паліклінічнай рабоце Жодзінскага гарадскога тэрытарыяльна-медыцынскага аб’яднання. Быў галоўным урачом санаторыя-прафілакторыя «Дудзінка». Займаў пасаду намесніка начальніка па лячэбна-прафілактычнай рабоце — галоўнага ўрача ўпраўлення спартыўна-аздараўленчай і лячэбна-прафілактычнай работы рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Беларускі аўтамабільны завод».

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання