Ба Ндау (; нар. 23 жніўня 1950, Сан, Французскі Судан) — малійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, часовы прэзідэнт Малі (2020—2021).
Біяграфія Скончыўшы бакалаўрыят, 1 чэрвеня 1973 года добраахвотна пайшоў на ваенную службу і паступіў у агульнавайсковую ваенную школу ў Кулілкора, затым прайшоў у Савецкім Саюзе курс падрыхтоўкі пілота верталёта. У сакавіку 1976 года пачаў службу ў малійскіх ВПС, некаторы час займаў пасаду ад’ютанта прэзідэнта Мусы Траарэ. У 1994 годзе скончыў у Парыжы агульнавайсковы калеж абароны. З’яўляўся начальнікам Галоўнага штаба ВПС, памочнікам начальніка Генеральнага штаба Нацыянальнай гвардыі. З 2008 года да самай адстаўкі — дырэктар Нацыянальнага офіса ветэранаў узброеных сіл і ахвяр вайны.
У 2014—2015 гадах быў міністрам абароны ва ўрадзе прэм’ера Мусы Мары.
18 жніўня 2020 года ў Малі адбыўся ваенны пераварот, з прычыны чаго эканамічная супольнасць краін Заходняй Афрыкі 20 жніўня прыпыніла членства Малі ў арганізацыі і наклала на краіну гандлёвае і фінансавае эмбарга з патрабаваннем перадачы ўлады грамадзянскім. 21 верасня Нацыянальны камітэт выратавання народа, сфармаваны вайскоўцамі пасля перавароту, абвясціў аб надзяленні Ба Ндау паўнамоцтвамі часовага прэзідэнта на пераходны перыяд працягласцю 18 месяцаў.
25 верасня 2020 года прынёс прысягу ў міжнароднай канферэнц-зале Бамака і ўступіў на пасаду (разам з ім на пасаду віцэ-прэзідэнта ўступіў старшыня НКВН Асімі Гаіта).
27 верасня 2020 года прызначыў Мактара Уана часовым прэм’ер-міністрам Малі.
24 мая 2021 года быў арыштаваны Асімі Гаіта падчас чарговага перавароту, прычынай чаму сталі змены ў кабінеце міністраў і парушэнне дамоўленасцяў з вайскоўцаміПЕРЕВОРОТ В МАЛИ РЕШИЛИ ДОВЕРНУТЬ ДО КОНЦА // Независимая газета, 25 мая 2021. Пасля затрымання 26 мая Ндау падаў Гаіта заяву аб сваёй адстаўцы.
27 жніўня 2021 года Ба Ндау быў вызвалены з-пад дамашняга арышту.
Спасылкі
Катэгорыя:Прэзідэнты Малі Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя