Анатоль Васільевіч Талкачоў (нар. , Мінск) — беларускі ўрач, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Біяграфія Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-лячэбнік.
Працаваў урачом-інтэрнам па хірургіі, урачом-хірургам 9-й клінічнай бальніцы горада Мінска, клінічным ардынатарам кафедры хірургічных хвароб Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Быў старшынёй прафсаюзнага камітэта 9-й клінічнай бальніцы горада Мінска. Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Мінскі кансультацыйна-дыягнастычны цэнтр».
Быў член прэзідыума Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканняТолкачев Анатолий Васильевич .
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў