Луіс Альберта Арсэ Катакора (, нар. 28 верасня 1963 года, Ла-Пас) — балівійскі палітык і эканаміст.

Біяграфія

Адукацыя Скончыў школу ў 1980 годзе. Працягнуў адукацыю, паступіўшы ў Інстытут банкаўскай адукацыі, які скончыў у 1984 годзе па спецыяльнасці «бухгалтар».

У 1986 годзе паступіў на эканамічны факультэт Універсітэта Сан-Андрэс (UMSA, Балівія). У 1991 годзе скончыў яго, атрымаўшы ступень эканаміста. У перыяд з 1996 па 1997 год вучыўся атрымаў ва Універсітэце Уорыка ў брытанскім Ковентры, дзе атрымаў ступень магістра эканамічных навук.

Працоўная дзейнасць З 1987 года амаль 20 гадоў працаваў у Цэнтральным банку Балівіі, дзе прайшоў шлях ад спецыяліста па аналізе рынку аддзела міжнародных фінансаў да начальніка аддзела міжнародных аперацый.

У 2006 годзе быў прызначаны міністрам фінансаў у першым урадзе Эва Маралеса (адказваў за праграму развіцця знешняга фінансавання), а тры гады праз, у 2009 годзе, стаў міністрам эканомікі і дзяржаўных фінансаў. Некаторыя ўплывовыя СМІ, такія як The Wall Street Journal, лічаць яго «архітэктарам эканамічнага адраджэння Балівіі»Bolivian Leader’s Re-Election Calling Card: Socialist Economy Minister.

Прафесар розных дзяржаўных і прыватных універсітэтаў Балівіі, дзе мае навуковую ступень у галіне эканамічных навук.

Ён таксама чытаў лекцыі ў многіх універсітэтах Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Лацінскай Амерыкі, уключаючы Калумбійскі ўніверсітэт, Джорджтаўнскі ўніверсітэт, Амерыканскі ўніверсітэт, Універсітэт Піцбурга, Гарвардскі ўніверсітэт, Чыкагскі ўніверсітэт і Універсітэт Буэнас-Айрэса.

Як міністр эканомікі быў прызнаны на нацыянальным і міжнародным узроўні ў якасці галоўнага архітэктара эканамічнага росту, дасягнутага краінай у перыяд 2006—2019 гадоў, на працягу якога ВУП Балівіі вырас на 343 %, з 9573 да 42401 млн дол. крыху больш чым за дзесяцігоддзе¿Cuáles son las claves del éxito económico boliviano?Una economía que brilla, críticas a la candidatura de Evo Morales y 'canchitas de fútbol: ¿qué debates recorren Bolivia en año electoral?, што асабліва адзначалася міжнароднымі арганізацыямі, такіх як Сусветны банк, МВФ і эканамічнай камісіяй ААН для Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна (ЭКЛАК).

Сярод прадпрынятых Луісам Арсэ асноўных мер, якія спрыялі эканамічнаму развіццю Балівіі, былі стымуляванне ўнутранага рынку, стабільнасць абменнага курсу (што прывяло да прыкметнага росту золатавалютных рэзерваў) і палітыка нацыяналізацыі прыродных рэсурсаў, уключаныя ў доўгатэрміновыя планы сацыяльнага развіцця грамадства. Курыраваў нацыяналізацыю вуглевадародных, тэлекамунікацыйных і горназдабыўных кампаній у краіне, а таксама стварэнне Банка Поўдня. Усталяваў тарыфы на электраэнергію ў гарадах крыху вышэй, чым у сельскай мясцовасці, што выгадна апошняй і прывяло да паскоранага развіцця сельскай мясцовасці. Устанавіў штогадовы рост заработнай платы вышэй за ўзровень інфляцыі, што прывяло да росту пакупніцкай здольнасці насельніцтва. Актыўна спрыяў прыняццю законаў аб дзяржаўных інвестыцыях у сацыяльную сферу, накіраваных, у прыватнасці, на паляпшэнне адукацыі і аховы здароўя. Таксама прыняў закон аб субсідыях дзецям і падлеткам, якія навучаюцца ў дзяржаўных школах, таксама субсідыях цяжарным і жанчынам з дзецьмі да двух гадоў, а таксама для пажылых людзей ва ўзросце ад 60 гадоў, якія не атрымліваюць дзяржаўных пенсій. Выступаў за фінансаванне праграмы механізацыі сельскай гаспадаркі, у рамках якой індзейцам-сялянам выдаваліся трактары. Балівія змагла прыкметна знізіць узровень беднасці насельніцтва з 38,2 % да 15,2 %, паводле справаздач праграмы развіцця ААН. У 2018 годзе ў Балівіі была зафіксавана інфляцыя 1,51 %, самая нізкая з 2009 годаBolivia proyecta un crecimiento del 4,5 % y una inflación de 4 % para 2019.

Пакінуў сваю пасаду ў 2017 годзе праз праблемы са здароўем, але ў студзені 2019 года быў паўторна прызначаны.

10 лістапада 2019 года падаў у адстаўку разам з прэзідэнтам Э. Маралесам і іншымі міністрамі, у мэтах забеспячэння бяспекі пасля антыўрадавых пратэстаў кастрычніка—лістапада 2019 года знаходзіўся ў пасольстве Мексікі і пакінуў краіну 6 снежня. Знаходзіўся спачатку ў Мексіцы, потым у Аргенціне.

Прэзідэнцтва 19 студзеня 2020 года ён быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты на ўсеагульных выбарах 2020 года ад партыі «Рух да сацыялізму» ў тандэме з Давідам Чокеўанкай Сеспедэсам як кандыдата на пасаду віцэ-прэзідэнтаЭкс-министр экономики Боливии выдвигается в президенты от партии Эво Моралеса. Вярнуўся на радзіму ў канцы студзеня пад гарантыі бяспекі, пасля таго як пракуратура Балівіі пацвердзіла адсутнасць дзеючага ордэра на яго арышт, аднак прама ў аэрапорце ён арыштаваны і збіты. Такое абуральнае парушэнне міжнароднага права (спачатку абяцаць палітычным уцекачам бяспеку перамяшчэння, а затым захопліваць іх) выклікала буйны міжнародны скандал, дзякуючы якому затрыманыя былі адпушчаныяПереворот в Боливии.

18 кастрычніка, у дзень выбараў, Арсэ падтрыманы 52,4 % удзельнікамі галасавання. За яго асноўнага канкурэнта правацэнтрыста Карласа Меса прагаласавалі 31,5 % выбаршчыкаўВыборы президента в Боливии выиграл выдвиженец партии Эво Моралеса.

У гады прэзідэнцтва аднавіў адносіны з венесуэльскім урадам Нікаласа Мадура, праігнараваўшы Хуана Гуайдо і аднавіў адносіны з Іранам. Ён таксама аднавіў візавы рэжым для ЗША і Ізраіля. Адначасова абвясціў, што Балівія адновіць свой удзел у групах Баліварыянскага альянсу народаў Амерыкі (ALBA), Супольнасці лацінаамерыканскіх і карыбскіх дзяржаў (CELAC) і Саюза паўднёваамерыканскіх нацый (UNASUR).

Крыніцы

Катэгорыя:Палітыкі Балівіі Катэгорыя:Міністры фінансаў