Аляксандр Пятровіч Азончык (, Кавенева, Вілейскі раён — ) — беларускі дызайнер, мастак, выкладчык, сцэнограф.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Кавенева Мінскай вобласці. У 1979 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. В. Чарнышова, І. Я. Герасіменка. Загадчык кафедры дызайна Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1995), дацэнт кафедры дызайна Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2004).

З 1979 года прымае ўдзел у выставах, конкурсах у Эстоніі (Талін, 1986) — сярэбраны медаль міжнароднага конкурсу аўтарскіх фільмаў «УНИКА», Германіі (Бадэн-Бадэн, 1989), Беларусі (Мінск, 1995).

Член Беларускага саюза дызайнераў з 1997 года.

Творчасць Сярод асноўных прац — аўтарскія фільмы «Хваляванне», «Дом», «Дрэва». Аўтар вучэбных праграм па прадметах «Вобразнае мадэляванне віртуальнага асяроддзя», «Вобразнае мадэляванне сродкаў візуальнай інфармацыі» і інш. Таксама аўтар навуковых артыкулаў: «Фактура «паверхні» віртуальнага асяроддзя», «Некаторыя погляды на сучасную фатаграфію ў працэсе падрыхтоўкі дызайнераў».

Асноўныя праекты:

Дызайн міжнароднай выставы «Чарнобыль і Беларусь», прысвечанай 20-годдзю катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (2006). Дызайн-праект выставы «Чарнобыль - шляхі вырашэння», прысвечанай 25-годдзю Чарнобыльскай катастрофы і экспанавалася ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры (2011). Распрацоўка дызайн-праектаў інтэр'ераў фізкультурна-аздараўленчага цэнтра «Алімп» на плошчы Я.Коласа (2008). Распрацоўка дызайн-праектаў інтэр'ераў індывідуальнага жылля ў Мінску, Мінскім раёне, у Маскве (2010). «Навукова-метадычны семінар па дызайне». Серыя навучальных фільмаў па лекцый О.В.Чернышева, 2013: «Стужачка даўжынёй 9 з паловай мільёнаў кіламетраў», «Істотнае існаванне сутнасці», «І захапіўся ён на сёмае неба», «Мы здзічэлі», «Узроўні ўзаемадзеяння ...», «Пранікальная здольнасць дызайнера». «Сон канца і пачатку». Аўтарскі фільм пра Чэслава Немэна, 2014.

Літаратура Справочник / Белорусский Союз дизайнеров

Спасылкі https://fsc.bsu.by/ru/azonchik-aleksandr-petrovich/ https://fsc.bsu.by/ru/pamyati-aleksandra-petrovicha-azonchika/ https://professorrating.org/professor.php?id=95993#gsc.tab=0 https://elib.bsu.by/handle/123456789/208939 https://elib.bsu.by/handle/123456789/211702 https://elib.bsu.by/handle/123456789/187983

Катэгорыя:Сцэнографы Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Дызайнеры Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза дызайнераў