Савет выратавання Анбара ( majlis inqadh al-Anbār) — кааліцыя апалчэнняў арабскіх плямён перыяду Іракскай вайны ў правінцыі Аль-Анбар. Створана былымі баасістамі і нацыяналістамі для барацьбы з Аль-Каідай і іншымі звязанымі з ёй тэрарыстычнымі групоўкамі, ад дзеянняў якіх пакутавала мясцовае насельніцтва. Характэрнай асаблівасцю арганізацыі з’яўляецца тое, што яна супрацоўнічала як з войскамі і саюзнікамі міжнароднай кааліцыі, так і з умераным крылом паўстанцкага руху.

Гісторыя Ля вытокаў Савета выратавання Анбара стаіць асабістая трагедыя Абдула аль-Рышаві, шэйха аднаго з плямён, чый бацька і трое братоў былі забіты байцамі Аль-Каіды. У верасні 2006 года ён аб’яднаўся з іншымі пацярпелымі ад баевікоў, стварыўшы мясцовыя сілы самаабароны. Байцы аль-Рышаві тут жа падтрымалі «Ісламскую армію ў Іраку» ў яе канфлікце з радыкаламі.

Хадзілі чуткі, што шэйх і некаторыя іншыя члены СВА сімпатызуюць і нават дапамагаюць астатняму руху паўстанцаў, але пры гэтым удзельнічаюць у некаторых контрпартызанскіх аперацыях арміі ЗША і ўрада. Яны нават атрымалі аўтамабілі, зброю і боепрыпасы ад іракскіх і амерыканскіх сіл для барацьбы супраць радыкальных ісламістаў.

У сакавіку 2007 года Савет налічваў 41 племя з правінцыі Анбар. Гэта прывяло да рэзкага скарачэння гвалту ў правінцыі і вымусіла многіх баевікоў «Аль-Каіды» бегчы ў іншыя рэгіёны ІракаSunni Sheiks Join Fight Vs. Insurgency, The Washington Post, March 25, 2007. Аднак групоўка пачала рыхтавацца да адказных дзеянняў. Ужо 25 чэрвеня быў забіты Фазаль Аль-Гаўд, губернатар Анбара і член СаветаMcClatchy Newspaper Service: A U.S. ally in Iraq is murderedWashington Post:Baghdad Blast Targets Sunni Tribal Leaders (Accessed September 14, 2007). 13 верасня лідар СВА аль-Рышаві разам з двума сваімі целаахоўнікамі загінуў ад выбуха прыдарожнай бомбай каля свайго дома ў Эр-Рамадзі.

У 2010 годзе Ісламская дзяржава пачала кампанію забойстваў суніцкіх племянных лідараў і праўрадавых рухаў у Аль-Анбары. Перастрэлкі і забойствы былі задакументаваны ў відэазапісах ІД пад назвай «Звон мячоў». Ужо на 2014 год гэта прывяло да таго, што фактычна арганізацыя была знішчана.

Склад У кааліцыю першапачаткова ўвайшло 30 буйных суніцкіх плямёнаў правінцыі. Пасля гэтая колькасць ўзрасла да 41. Фактычна групоўка ўваходзіла ў склад арганізацыі «Сыны Ірака», якая ўяўляла з сябе некалькі анбарскскіх апалчэнняў, што падтрымлівалі замежныя сілы і створаны імі новы ўрад краіны.

Вышэйшае кіраўніцтва Шэйх Абдул Сатар Бузай Аль-Рышаві (лідар у 2006—2007) Шэйх Ахмед Абу Рыша (лідар у 2007—2014) Фазаль Аль-Гаўд

Гл. таксама Хашд аль-Ашаіры

Зноскі

Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Іраку Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2006 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2013 годзе