thumb|Герб Генрыха фон Гогенлоэ Генрых фон Гогенлоэ (? — ) — вялікі магістр Тэўтонскага ордэна 1244—1249 г.

Быў сынам аднаго з самых багатых і магутных феадалаў Вюртэмберга. У яго было чатыры брата і адна сястра.

У дзяцінстве быў прызначаны для святарства. У снежні 1220 г. далучыўся да рыцараў ордэна. У 1221 г. здзейсніў паломніцтва ў Святую Зямлю. У 1225 г. па наказе вялікага магістра Германа фон Зальца, суправаджаў у Італію жонку імператара Фрыдрыха II. З гэтага часу знаходзіўся ў акружэнні вялікага магістра.

Пасля адрачэння ад стальца Герхарда фон Мальберга Генрых фон Гогенлоэ быў абраны на пасаду вялікага магістра. Ён лічыўся прыхільнікам імператара і выступаў у якасці пасродніка ў канфлікце паміж папам Інакенціем IV і самім імператарам, з-за чаго ўтварылася апазіцыя паміж братоў ордэна.

Памёр 15 ліпеня 1249, пахаваны ў Мергензэйме.

Гл. таксама Тэўтонскі ордэн

Катэгорыя:Вялікія магістры тэўтонскія Катэгорыя:Гогенлоэ Катэгорыя:Нарадзіліся ў XIII стагоддзі