Чарнаві́цкая во́бласць () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Украіне. Плошча вобласці складае 8,097 тыс. км². Насельніцтва — 885 200 чалавек (2023). Адміністрацыйны цэнтр — Чарнаўцы.
У складзе вобласці 52 тэрытарыяльныя грамадыУряд визначив адміністративні центри та затвердив території громад усіх областей.
Геаграфічныя звесткі
Месцазнаходжанне Размешчаная на паўднёвым захадзе Украіны, на тэрыторыі Паўночнай Букавіны.
Мяжуе з Івана-Франкоўскай на захадзе, Цярнопальскай і Хмяльніцкай абласцямі на поўначы, Вінніцкай вобласцю на ўсходзе, Румыніяй і Малдовай на поўдні.
Рэльеф Вобласць размешчаная ў межах Карпатаў, Перадкарпацця і Пакуцка-Бесарабскага ўзвышша.
Карысныя выкапні Вобласць багатая на прыродныя рэсурсы. На тэрыторыя Букавіны выяўленыя 4 нафтагазаносныя радовішчы. У апошнія гады акдрытыя больш за дзесяць нафтагазаперспектыўных плошчаў у Выжніцкім, Старожынецкім і Путыльскім раёнах.
У нетрах знаходзіцца даволі шмат каштоўных будаўнічых матэрыялаў. У Надднястроўі ў басейне ракі Прут знаходзяцца значныя паклады гіпсу і ангідрыду. Паўночныя і ўсходнія раёны вобласці багатыя на мергелі і крэйду. У горадзе Краснаільск знаходзіцца перспектыўнае радовішча мармуру.
На тэрыторыі вобласці таксама ёсць паклады кварцытаў, сланцаў, кухарскай солі; крыніцы мінеральнай вады кшталту «Баржомі».
Водныя аб’екты На тэрыторыі вобласці налічваецца звыш 70 рэчак, якія належаць да басейнаў Дуная і Днястра. Аснову рачной сістэмы края складаюць Днестр, Прут, Сірат, Чарамош.
Гісторыя За апошнія 650 гадоў тэрыторыя Паўночнай Букавіны ўваходзіла ў склад розных дзяржаў:
на працягу 415 год (1359—1774 гг.) яна была ў складзе Малдаўскага княства; на працягу 143 год (з 1775 па 1918 гг.) — Габсбургскай Аўстрыі і Аўстра-Венгрыі; амаль 25 год (у перыяд 1918—1940 і 1941—1944 гг.) — Румыніі. амаль 48 год (1940—1941 і 1944—1991 гг.) паўночная частка Букавіны ўваходзіла ў склад УССР, а адпаведна і СССР.
З 1991 года Чарнавіцкая вобласць — складовая частка незалежнай Украіны.
Адміністрацыйны падзел Вобласць налічвае 11 адміністрацыйных раёнаў, 11 гарадоў, з якіх 2 — абласнога значэння, 8 гарадоў, 398 вёсак.
Гарады
Абласнога значэння Чарнаўцы Новадністроўск
Раённага значэння Вашкаўцы Герца Застаўна Кіцмань Наваселіца Сакіраны Старажынец Хотын
Вядомыя асобы Леанід Канстанцінавіч Кадэнюк
Літаратура
Катэгорыя:Вобласці Украіны