Валерый Булгакаў (нар. , Мінск) — беларускі філолаг, галоўны рэдактар часопісу ARCHE.

Біяграфія Скончыў аддзяленне беларускай філалогіі БДУ (1995), аспірантуру пры БДУ (1998), аспірантуру Інстытута філасофіі Нацыянальнай Акадэміі навук Украіны (2003). Рэдактар часопісу ARCHE. Спецыялізуецца ў галіне даследаванняў еўрапейскіх нацыяналізмаў, у тым ліку беларускага.

18 кастрычніка 2012 года быў пакараны гаспадарчым судом Гродзенскай вобласці паводле абвінавачання ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Валерыю Булгакаву пагражаў турэмны тэрмін. Асцерагаючыся крымінальнага пераследу пакінуў Беларусь. Следства па справе, па якой праходзіў Булгакаў, тычылася абвінавачвання часопіса «Arche» з «прэтэнзіяй на экстрэмізм».

Бібліяграфія Гісторыя беларускага нацыяналізму. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. — 331 с. Беларусь 1994—2004 гг.: разбудова дзяржавы і перасьлед нацыі. — Вільня: [Б.в.], 2012. — 118 с.

Катэгорыя:Філолагі Беларусі