МАЗ-104 — гарадскі высокападлогавы аўтобус вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода. Выраблена больш за 1200 адз.
Мадыфікацыі МАЗ-104.021 — гарадская мадыфікацыя, рухавік ЯМЗ-236НЕ-16, МКПП ЯМЗ-236П, 6 перадач. МАЗ-104.025 — гарадская мадыфікацыя, адрозніваецца ад МАЗ-104.021 аўтаматычнай каробкай перадач Voith Diwa D 854.3 Е. МАЗ-104.031 — гарадская мадыфікацыя, адрозніваецца ад МАЗ-104.021 рухавіком ЯМЗ-236М2 без турбанаддзімання. МАЗ-104С — прыгарадная мадыфікацыя, адрозніваецца ад МАЗ-104 павялічанай колькасцю месцаў для сядзення і адсутнасцю задніх дзвярэй. МАЗ-104.С21 — прыгарадная мадыфікацыя, адрозніваецца ад МАЗ-104.021 павялічанай колькасцю месцаў для сядзення і адсутнасцю задніх дзвярэй. МАЗ-104.С25 — прыгарадная мадыфікацыя, адрозніваецца ад МАЗ-104.С21 аўтаматычнай каробкай перадач Voith.
МАЗ-104.Х25 — гарадская мадыфікацыя, паўночнае выкананне. Адрозніваецца ад МАЗ-104.025 патройным шкленнем вокнаў, рухавіком ЯМЗ-236НЕ2-22 і вынесенай на дах выхлапной трубой. Неафіцыйны спецзаказ для Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі.
Крыніцы
104