Вераніка Карлаўна Зянковіч (нар. , в. Радзюны Ашмянскага раёна — ) — беларускі ардэнаносец, перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці.

Біяграфія З 1949 года працавала цялятніцай у калгасе імя Крылова. Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Узнагароджна ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971), «Знак Пашаны» (1973), медалямі «За працоўную доблесць» (1966), «Ветэран працы» (1971).

Літаратура Зянковіч Вераніка Карлаўна / Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2016. — С. 30. Зянковіч Вераніка Карлаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 552. (Вызначыліся працай. Ардэнаносцы).

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ашмянскім раёне