Хрыстос Збавіцель — абраз з Юраўскай царквы ў в. Будча Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, які датуецца 1736 годам. Захоўваецца ў калекцыі Музея старажытнабеларускай культуры ( )Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018. Памер абраза — .

Апісанне У адрозненне ад больш пашыранай іканаграфіі, дзе Хрыстос прадстаўляецца франтальна, тут ён паказаны ў ракурсе. Жэст правай рукі, якая ўказвае ўгору, ўзмоцнены накіраваным туды ж позіркам вачэй, што таксама з’яўляецца даволі рэдкім спосабам паказу Хрыста, звычайна ён «глядзіць» наперад перад сабой — на гледача. Па ніжнім краі жывапіснага палатна змешчаны надпіс на лацінскай мове: «MDCCXXXVI JESUS Amabilis benedicit. / Ren. GG. SL.» Першыя літары ў гэтым тэксце — дата (1736), сярэднія — крылаты выраз на латыні, а апошнія, верагодна, — абрэвіятура невядомага мастака.

Літаратура Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018

Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Музей старажытнабеларускай культуры Катэгорыя:Будча Катэгорыя:Ісус Хрыстос у жывапісе Катэгорыя:1736 год у Беларусі Катэгорыя:Карціны 1736 года