Міхаіл Аляксандравіч Кілачыцкі (, в. Алешкаўка Лоеўскага раёна — ) — беларускі настаўнік. Заслужаны настаўнік БССР.

Біяграфія Скончыў 3 курсы Гомельскага педінстытута (1946). У час Вялікай Айчыннай вайны курсант Тамбоўскага пяхотнага вучылішча, прымаў удзел у абароне Масквы. Пасля ранення дэмабілізаваны. У 1942—1944 гадах у школах Краснаярскага края: выкладчык, дырэктар. З 1944 года ў Беларусі: выкладчык Бывалаўскай НСШ Лоеўскага раёна (1945), інспектар Ашмянскага раёна (1946), выкладчык Ашмянскага педвучылішча (1946—1957), выкладчык беларускай мовы і літаратуры, завуч школы-інтэрната (1957—1984).

Дэлегат Усесаюзнага з’езда настаўнікаў (1968).

Узнагароды Ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Беларусі» прысвоена ў 1968 годзе. Узнагароджаны медалямі «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна», «Ветэран працы», значком «Выдатнік народнай асветы».

Літаратура Кілачыцкі Міхаіл Аляксандравіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2015. — С. 37. Кілачыцкі Міхаіл Аляксандравіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 562.

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны