Маці Божая Адзігітрыя — абраз канца XV — пачатку XVI стагоддзяў, выяўлены ў Слуцкім раёнеБалыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. .
Апісанне
Абраз напісаны на трох дошках, па іх стыку — жалезныя скобы, аднабаковыя шпонкі. Бачныя сляды і гнёзды драўляных гваздоў, каўчэг слаба выяўлены, прысутнічаюць павалока, пазалота, ляпніна. Памеры 114,5×83,5×2,5 см.
Абраз «Маці Божая Адзігітрыя» са Слуцкага раёна прыклад таго, як адначасова з засваеннем традыцый старажытнарускага мастацтва бачны сувязі з італьянскай і так званай італа-крыцкай школай жывапісу канца XV — пачатку XVI ст., што праяўляюцца ў арнаменце ляпнога німба.
Зноскі
Літаратура Іканапіс Беларусі XV—XVIII стагоддзяў / Аўтар тэксту і складальнік Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: Беларусь, 1992.
Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Карціны XVI стагоддзя Катэгорыя:Рэлігія ў Слуцкім раёне Катэгорыя:Выявы Дзевы Марыі Катэгорыя:Іканапіс Беларусі