Сямён Аляксандравіч Падо́кшын (, — ) — беларускі філосаф, гісторык-медыявіст, культуролаг. Спецыяліст па гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі XVI—XVII стагоддзяў. Доктар філасофскіх навук (1987), кандыдат гістарычных навук (1965).
Біяграфія Скончыў Брэсцкае педагагічнае вучылішча, у 1953 годзе — Мінскі педагагічны інстытут. У 1953—1954 гадах працаваў настаўнікам у сярэдняй школе ў Тураве.
У 1960 годзе скончыў аспірантуру Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1960—2004 гадах працаваў у Інстытуце філасофіі і права АН БССР.
У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Радыкальна-рэфармацыйны рух у Беларусі і Літве: (другая палова XVI ст.)». У 1985 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Філасофская і грамадска-палітычная думка эпохі Адраджэння ў Беларусі».
Навуковая дзейнасць Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, праблемы культуры, тэарэтыка-метадалагічныя праблемы станаўлення нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, духоўна-культурнага сінтэзу Усходу і Захаду, дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага суверэнітэту, філасофіі беларускай гісторыі і культуры. У кантэксце культуры эпохі Адраджэння вывучае філасофскую і грамадска-палітычную думку Беларусі XVI—XVII стагоддзях, вызначае спецыфічныя рысы айчыннага Рэнесансу і гуманізму.
Аўтар прац «Рэфармацыя і грамадская думка Беларусі і Літвы (2-я палова XVI — пачатак XVII ст.» (1970), «Скарына і Будны: Нарыс філасофскіх поглядаў» (1974), «Францыск Скарына» (1981), «Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага» (1990), «Унія. Дзяржаўнасць. Культура: Філасофска-гістарычны аналіз» (2000), «Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры» (2003), «Этычная думка і культура Беларусі XVI—XVII ст.» (2004) і інш.
Узнагароды Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1984). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1993), стыпендыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000).
Бібліяграфія Этычная думка ў культуры Беларусі XVI—XVII стст. Мінск, 2004. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры. Мінск, 2003. Іпацій Пацей: Царкоўны дзеяч, мысліцель, пісьменнік на пераломе культурна-гістарычных эпох. Мінск, 2001. Унія. Дзяржаўнасць. Культура: філасофска-гістарычны аналіз. Мінск, 1998; 2000. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мінск, 1990. Франциск Скорина. Москва, 1981 (Мыслители прошлого). Скорина и Будный : очерк философских взглядов. Минск, 1974. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (вторая половина XVI — начало XVII в.). Минск, 1970. Удзел у калектыўных працах Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. Т. 2: Протарэнесанс і Адраджэнне. Мінск, 2010; Т. 3: Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Барока. Мінск, 2013. Памятники философской мысли Белоруссии XVII — первой половины XVIII в. Минск, 1991. Идейные связи прогрессивных мыслителей братских народов (XVII—XVIII вв.). Минск, 1978. Идеи гуманизма в общественно-политической и философской мысли Белоруссии (Дооктябрьский период). Минск, 1977. Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Минск, 1973.
Крыніцы
Літаратура
Падокшын Сямён // — С. 243.
Спасылкі
Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай навукі Беларусі. Том. 1. Эпоха Сярэднявечча. // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Інстытут філасофіі. — Мн.: Беларуская навука, 2008.
Катэгорыя:Культуролагі СССР Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Культуролагі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага