Грэчка (Fagopyrum) — род кветкавых сямейства . Амаль усе віды вырошчваюцца ў якасці сельскагаспадарчай культуры, зерні грэчкі выкарыстоўваюцца ў якасці крупыБесараб С.В. Заметки фитохимика 2020. Гречка или Повесть о народной крупе // Хабр — habr.com, 9 января 2020, 14:20.
Апісанне Аднагадовыя травяністыя расліны. Прадстаўнікі роду дасягаюць вышыні 1,5 м. Цвіце ў канцы лета, кветкі маюць белую або ружовую афарбоўку.
Распаўсюджанне Натуральная вобласць распаўсюджання — умерана цёплыя і субтрапічныя вобласці Усходняй і Паўднёва-Усходняй АзііЦвелёв Н. Н. Род Гречиха — Fagopyrum Mill. // Флора Восточной Европы / Отв. ред. и ред. тома Н. Н. Цвелёв. — СПб.: Мир и семья-95, 1996. — Т. IX. — С. 135—136. — 456 с. — 500 экз. — ISBN 5-90016-28-X..
На тэрыторыі Беларусі 2 дзікарослыя віды: і .
Таксанамія Род Грэчка ўключае 26 відаўСпіс відаў роду Грэчка на сайце The Plant List:
Выкарыстанне
Гісторыя культуры Радзімай грэчкі з’яўляецца Паўднёва-Усходняя Азія, адкуль магчыма, каля 6000 гадоў да н.э. распаўсюдзіўся на Цэнтральную Азію і Тыбет, а затым на Блізкі Усход і ў Еўропу. Адамашванне хутчэй за ўсё, адбылося ў заходнім рэгіёне Кітая — Юньнань.
Грэчка была адной з самых ранніх культур, якую завезлі еўрапейцы ў Паўночную Амерыку. Кругасветнае распаўсюджванне было завершана ў 2006 годзе, калі некаторыя віды грэчкі, распрацаваныя ў Канадзе, былі пасаджаны ў Кітаі.
Расійская імперыя была сусветным лідарам у вобласці вытворчасці грэчкі. Раёны гадоўлі ў Расійскай імперыі былі ацэнены ў 6,5 млн акраў (26 000 км²), за ёй ішла Францыя (0,9 млн акраў; 3500 км²). У 1970 годзе Савецкі Саюз вырасціў прыкладна 4,5 млн акраў (18 000 км²) грэчкі.
Краіны-лідары Становішча на 2005 год. Расія Украіна Кітай Украіна Францыя Польшча Казахстан ЗША Бразілія Літва Беларусь
Спасылкі
Катэгорыя:Драсёнавыя