ААТ «Віцебскія дываны» () — прадпрыемства Беларусі па вытворчасці дываноў.
Гісторыя У 1947 годзе ў Віцебску распачаў працу дывановы камбінат (да 1956 года — дыванова-плюшавы камбінат), створаны на базе заснаванай у 1898 годзе бельгійскімі акцыянерамі Віцебскай льнопрадзільнай фабрыкі «Дзвіна». Для стварэння камбіната выкарыстоўвалася абсталяванне, атрыманае па рэпарацыях з Германіі. У жніўня 1947 года камбінат выпусціў першую прадукцыю, у лістападзе запушчана ў эксплуатацыю першая чарга камбіната (27 плюшавых і 73 дыванова-ткацкіх станка). У 1949—1953, 1956—1957 і 1965—1991 гадах камбінат падпарадкоўваўся Міністэрству лёгкай прамысловасці БССР. У 1957 годзе праведзена рэканструкцыя прадпрыемства, станкі для набіваных дываноў былі заменены на дыванова-ткацкія аксмінстэрскія станкі. У 1968 годзе дывановы камбінат перайменаваны ў гонар 50-годдзя БССР. У 1970 годзе да камбіната была далучана фабрыка нятканых матэрыялаў, заснаваная ў 1947 годзе. У 1978 годзе на камбінаце была ўведзена ў эксплуатацыю фабрыка прашыўных дывановых вырабаў. У 1980 годзе камбінат ператвораны ў вытворчае дывановае аб’яднанне імя 50-годдзя БССР. З 1992 года — у канцэрне «Беллегпрам». У лютым 1994 года камбінат ператвораны ў ААТ «Віцебскія дываны». У 2000—2010-я гады камбінат абнаўляў парк станкоў, усталёўваючы новае аўстрыйскае, бельгійскае і нямецкае абсталяванне.
У лютым 2020 года ААТ «Віцебскія дываны» набылі маёмасць «Дываны Брэста» па выніках аўкцыёна прыкладна за Br7,2 млн. У красавіку таго ж года быў заснаваны філіял «Брэсцкія дываны» ААТ «Віцебскія дываны».
Катэгорыя:Кампаніі паводле алфавіта Катэгорыя:Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Віцебска Катэгорыя:З’явіліся ў 1947 годзе Катэгорыя:1947 год у Віцебску Катэгорыя:Беллегпрам Катэгорыя:Вуліца Максіма Горкага (Віцебск)