Абраныя святыя: Васіль Вялікі, Рыгор Багаслоў, Іаан Златавуст — абраз, створаны ў другой палове XVIII стагоддзя, з Прачысценскай царквы г. п. Шарашова Пружанскага раёна. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі БеларусьБалыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. .

Сюжэт

На аграфленым пазалочаным фоне з раслінным арнаментам і калонамі дарычнага ордара, на карычневым поземе паказаны ў рост анфасамі з доўгай сівой барадой Васіль Вялікі ў светла-блакітнай альбе з карункамі па нізе і чырвонай епітрахіллю, у блакітнай на зялёнай падкладцы фелоні, зялёным з вохрыстымі крыжамі амафоры і з шэрай паліцай; з невялікай шырокай карычневай барадой Рыгор Багаслоў у светла-блакітнай з карункамі альбе, з чорнай епітрахіллю, у чырвоным сакасе, вохрыстым з карычневымі крыжамі амафоры; з доўгай рыжай барадой Іаан Златавуст у светла-блакітнай з карункамі альбе, з карычнева-чырвонай епітрахіллю, у зялёным на карычнева-чырвонай падкладцы сакасе і светла-сінім амафоры.

Айцы царквы левай рукой знізу падтрымліваюць Евангелле ў чорных, бардовых, чырвоных пераплётах. Німбы пазалочаныя аграфленыя, абрамленне страчана.

Паходжанне Абраз выяўлены 6-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1963 годзе у Прачысценскай царкве г. п. Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Ікона раскрыта брыгадай рэстаўратараў Дзяржаўнага Рускага музея ў складзе І. В. Ярыгінай, С. І. Голубева, М. Г. Малкіна, А. Т. Дзеднянкова ў 1974 годзе (Ленінград)Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 242..

Выстаўкі Творы мастакоў РСФСР, Украінскай і Беларускай ССР, прысвечаныя 1500-годдзю Кіева. Кіеў. 1982 Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985 Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988 Іканапіс Беларусі XVII—XVIII стст. Яраслаўль. Масква. 1990

У культуры

У 1996 годзе выява іконы была выкарыстана на паштовай марцы «Белпошты».

Катэгорыя:Карціны XVIII стагоддзя Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Рэлігія ў Пружанскім раёне Катэгорыя:Шарашова