Суур-Пакры () — востраў архіпелага Пакры ў Эстоніі. Агульная плошча — 12,68 км². У наш час ненаселены.

Геаграфія і прырода Востраў Суур-Пакры аддзелены ад большага па плошчы вострава Вяйкэ-Пакры пралівам, які ў самай вузкай частцы не перавышае 530 м, а ў глыбіню дасягае 16 м. Поўнач і захад складзены вапнякамі, сустракаюцца прыбярэжныя скальныя ўздымы. На поўначы Суур-Пакры існуе 12 невялікіх азёр прыроднага і штучнага паходжання. Поўдзень вострава нізкі, пакрыты лесам, часткова забалочаны. На востраве гняздуюць пералётныя птушкі.

Гісторыя Першая пісьмовая ўзгадка пра астравы Пакры з'явілася ў 1283 г., калі Эрык V перадаў іх у маёмасць манахам-цыстэрцыянцам. У 1345 г. быў выкуплены за 34 маркі 5 шведскімі сем'ямі. Іх нашчадкі займаліся рыбалоўствам і сельскай гаспадаркай. У перыяд распаўсюджвання прыгонніцтва яны захоўвалі асабістую свабоду, што было падцверджана ў 1770 г.

У 1940 г. пасля пачатку савецкай акупацыі Эстоніі востраў быў перададзены ў карыстанне арміі, пасля II Сусветнай вайны пераўтвораны ў ваенны палігон. У 1996 г. перададзены цывільным уладам незалежнай Эстоніі. З 1998 г. паўночная частка Суур-Пакры у складзе ландшафтнага запаведніка.

Спасылкі Salapärased Pakri saared ootavad AVASTA PAKRI SAARED

Катэгорыя:Астравы Эстоніі Катэгорыя:Астравы Балтыйскага мора Катэгорыя:Незаселеныя астравы