Партызанская брыгада «Штурмавая» — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года. Да ліпеня 1944 года дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Заслаўскага, Лагойскага, Мінскага, Радашковіцкага раёнаў.
Склад Брыгада была створана ў снежні 1942 года на базе атрадаў «Штурм» (арганізаваны ў красавіку 1942), «Грозны» (арганізаваны ў верасні 1942), «За Бацькаўшчыну» (арганізаваны ў жніўні 1942). Пазней у яе склад быў уключаны асобны атрад «Вясна» (імя М. В. Фрунзе), арганізаваны атрады імя Г. К. Жукава, імя П. К. Панамарэнкі.
Камандаванне Камандзіры Барыс Мікалаевіч Лунін (1942 — 1944); Іосіф Лазаравіч Фогель (май 1944 — чэрвень 1944); Іван Аляксандравіч Гламаздзін (чэрвень — ліпень 1944).
Камісар Ілля Мартынавіч Фёдараў (1942 — чэрвень 1944).
Начальнікі штаба Іосіф Лазаравіч Фогель (снежань 1942 — май 1944); Аляксандр Фёдаравіч Кандыбкін (май — ліпень 1944).
Гісторыя У красавіку 1942 года разграмілі гарнізон праціўніка ў вёсцы Боўблі Заслаўскага раёна, у кастрычніку разграмілі гарнізон карнікаў у вёсцы Курганы Заслаўскага раёна (Курганскі бой), у снежні нападалі на гарнізон у Лагойску (Лагойскі бой). У жніўні 1943 года на чыгунцы Мінск — Маладзечна партызаны падарвалі больш за 1500 рэек. Разграмілі 2 чыгуначныя станцыі, узарвалі і спалілі 168 мастоў, 21 склад, знішчылі 49 нямецкіх гаспадарак і прадпрыемстваў. У маі — чэрвені 1943 года вялі баі супраць карнікаў, якія праводзілі аперацыю «Котбус». У студзені 1944 года выратавалі 274 дзіцяці з дзіцячага дому ў вёсцы Сёмкаў Гарадок.
2 ліпеня 1944 года брыгада (1464 партызаны, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Памяць У 1963 годзе каля вёскі Сярэдняя Мінскага раёна ў гонар брыгады пастаўлены абеліск. У 1970 годзе ў Лагойску ў гонар брыгады была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Літаратура
Спасылкі Бригада «Штурмовая»
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе