Станіслаў Сангі́н (Со́нгін) герба «Шранява» (каля 1818 — , каля Рэчыцы Пружанскага павета, Расійская імперыя) — удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху.

Біяграфія Гродзенскі чыноўнік. Выступаў у віленскім друку з артыкуламі на эканамічныя тэмы, быў абраны ў Віленскую археалагічную камісію, збіраў экспанаты для Віленскага музея старажытнасцей. Па выхадзе ў адстаўку працаваў упраўляючым маёнтку ў Бельскім павеце.

Паплечнік Кастуся Каліноўскага. Разам з Феліксам Ражанскім і Валерам Урублеўскім прымаў удзел у выданні і распаўсюдзе «Мужыцкай праўды». Сфарміраваў у Сямятычах паўстанцкі атрад, удзельнічаў у выправе Рамана Рагінскага ў глыб Беларусі. аб’яднаны атрад Сангіна і Браніслава Рыльскага захапіў Пружану. Праз два дні загінуў у баі пад Рэчыцай (цяпер у Камянецкім раёне).

Яго жонка Багуміла (у дзявоцтве Барташэвіч) памерла 3 снежня 1868 у . Мелі сына Мацея.

Літаратура

Спасылкі Свіслацкія аркушы Генадзь Кісялеў. Разам з вялікім Кастусём

Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Памерлі ў Камянецкім раёне Катэгорыя:Загінулі ў баі