Бой за Дыванію — узброенае сутыкненне 28 жніўня 2006 года перыяду Іракскай вайны памiж новым урадам краіны, сфарміраваным міжнароднай кааліцыяй на чале з ЗША, і шыіцкімі баевікамі з Арміі Махдзі за кантроль над горадам Эд-Дыванія, што за 180 кіламетраў на поўдзень ад Багдаду.

Баявыя дзеянні ўспыхнулі пасля таго, як кааліцыйныя войскі арыштавалі лідара паўстанцаў ас-Садра. Тады баевікамі ўступілі ў жорсткія вулічныя баі з іракскімі ваеннымі, якія працягваліся да позняй ночы. Байцы апалчэння падчас баёў акапаліся ў жылых кварталах. Іракская армія сцвярджала, што большасць яе страт была панесена, калі байцы Махдзі захапілі і пакаралі смерцю групу салдат, у якіх скончыліся боепрыпасыU.S. and Iraqi troops battle militants - International Herald Tribune. На наступную раніцу было заключана перамір’е, але да гэтага ўжо загінулі 23 іракскіх салдата, 20 паўстанцаў і 7 грамадзянскіх асоб.

Прыкладна праз паўтара месяца, 9 кастрычніка 2006 года, у горадзе ўспыхнула новае супрацьстаянне, на гэты раз паміж партызанамі і арміяй ЗША. Падчас гэтага, трыццаць апалчэнцаў былі забіты. У амерыканцаў страт не было, аднак адзін танк атрымаў сур’езныя пашкоджанні, .

Катэгорыя:Бітвы і аперацыі Іракскай вайны Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Падзеі 28 жніўня Катэгорыя:Жнівень 2006 года Катэгорыя:Канфлікты 2006 года