Залаты медаль НАН Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі» — беларуская ўзнагарода, з’яўляецца вышэйшай узнагародай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прызнаннем выдатных заслуг узнагароджанага перад навукай і грамадствам. .

Узнагароджваюцца айчынныя і замежныя навукоўцы, дзяржаўныя, грамадскія дзеячы за: высокія дасягненні ў даследаваннях і распрацоўках, якія завяршыліся стварэннем і прымяненнем новых навукаёмістых тэхналогій, тэхнікі, прыбораў, абсталявання, матэрыялаў; асабліва плённую дзейнасць па ўмацаванні навукова-тэхнічнага патэнцыялу краіны, павышэнні эфектыўнасці навуковых даследаванняў, інавацыйнай дзейнасці, адукацыі; значны ўплыў на пашырэнне і паглыбленне міжнародных навуковых сувязяў і ўмацаванне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва; асабісты ўклад у сцвярджэнне агульначалавечых каштоўнасцей і ідэй гуманізму ў сферы грамадскіх адносінНагрудный знак "Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі».