Яўрэйскі алфавіт — алфавіт, які выкарыстоўваецца ў іўрыце, а таксама ў ідышы, ладзіна і іншых яўрэйскіх мовах дыяспары. Таксама выкарыстоўваўся ў караімскай і крымчакскай мовах.
Паколькі ў іўрыце выкарыстоўваецца кансанантнае пісьмо, алфавіт складаецца з зычных літар; аднак некаторыя з іх выкарыстоўваюцца таксама для запісу галосных у іўрыце і, асабліва, у іншых мовах дыяспары.
Алфавіт
У алфавіце 22 літары, вялікія літары адсутнічаюць. Пяць літар маюць па два напісанні — асноўнае (якое выкарыстоўваецца ў пачатку і сярэдзіне слова) і канцавое. У іўрыце ўсе літары — зычныя, але чатыры з іх — א алеф, ה хе, ו ваў і י ёд — часам выкарыстоўваюцца для запісу галосных (матрэс лекцыёніс). Для поўнага запісу галосных выкарыстоўваецца сістэма дыякрытычных знакаў — агаласовак «Некудот» («пунктаў»), якія ставяцца пад ці над літарай. Раней выкарыстоўваліся таксама адмысловыя значкі (тагі), якія выконвалі ролю арнаменту, што ўпрыгожваў некаторыя літары яўрэйскага алфавіта. У ідыш алфавіт поўны: літары א алеф, ו воў, י юд і ע аін страцілі ролю зычных і ператварыліся ў галосныя; акрамя таго, існуюць дыграфы для абазначэння некаторых дыфтонгаў.
Яўрэйскія літары таксама выкарыстоўваюцца для запісу лікаў, кожнай літары прыпісана лікавае значэнне — гематрыя.
Табліца Літара Лікаваезначэнне(гематрыя) Назва Транслітарацыя Вымаўленне (МФА) № пач.сяр. кан. Стандарт-ная Ашкеназ-ская Іўрыт Беларуская Міжна-родная Спрош-чаная Ізраіль-скае Ашкеназ-скае Сефард-скае Рэканструкцыя Мішна Бібл. 1א 1 А́леф А́леф אָלֶף ау ідышы ʾ ' [ — ] 2ב 2 Бэт (вэт) Бэйс (вэйс) בֵּית б, в b, ḇ b, v [ b, v ] [ b, b~~v ] [ b, β ] [ b ] 3ג 3 Гі́мел Гі́мл גִימֶל г g, ḡ g 4ד 4 Да́лет До́лес דָלֶת д d, ḏ d [ d ] 5ה 5 hе (хе) Хей הֵא ґ (h) h, Ḏ h [ h, — ] [ h, — ] [ h, — ] [ h ] 6ו 6 Ваў Воў וָו у w w [ v ] [ w ] [ w ] 7ז 7 За́ін За́ін זַיִן з z z [ z ] [ z ] [ z ] [ dz ] 8ח 8 Хет Хес חֵית х ḥ h`, x [ ħ ] [ ħ, x ] [ ħ, x ] 9ט 9 Тэт Тэс טֵית т ṭ t` 10י 10 Ёд Юд יוֹד й (j) y y [ j ] [ j ] [ j ] [ j ] [ j ] 11כך 20 Каф (хаф) Коф (хоф) כָּף к, х k, ḵ k, kh [ k, ] [ k, x ] [ k, x ] [ k, x ] [ k ] 12ל 30 Ла́мед Ло́мед לָמֶד л l l [ l ] [ l ] [ l ] [ l ] 13מם 40 Мем Мем מֵם м m m [ m ] [ m ] [ m ] [ m ] [ m ] 14נן 50 Нун Нун נוּן н n n [ n ] [ n ] 15ס 60 Са́мех Со́мех סָמֶך с s s [ s ] [ s ] [ s ] [ s ] [ ts ] 16ע 70 А́ін А́ін עַיִן е() ` ` [ — ] 17פף 80 Пэ (фэ) Пэй (фэй) פֵּא п, ф p, ph p, ph [ p, f ] [ p, f ] [ p, f ] [ p ] 18צץ 90 Ца́дэ Цо́ды, цо́дык צָדִי ц ṣ s` 19ק 100 Коф Куф קוֹף к k k [ k ] [ k ] [ k ] [ q ] [ kʼ ] 20ר 200 Рэш Рэйш רֵיש р r r 21ש 300 Шын (сін) Шын (сін) שִין ш, с š, ś sh, lh 22ת 400 Таў (саў) Тоў (соў) תָו т t, ṯ t, th[ t ]
Заўвагі У Ізраілі выкарыстоўваюцца, галоўным чынам, стандартныя назвы літар з элементамі ашкеназскіх назваў. Беларуская транслітарацыя, прыведзеная ў табліцы, прыблізная.
Гісторыя У I тысячагоддзі да н.э. (960—585) яўрэі пачынаюць выкарыстоўваць старажытнаяўрэйскае пісьмо — сістэму, падобную да фінікійскай, якая шырока выкарыстоўвалася на Блізкім Усходзе ў канцы 2 тысячагоддзя да н.э. Найбольш старымі з вядомых дакументаў, якія выкарыстоўваюць гэту сістэму, з’яўляюцца алфавіт з Тэль-Заіт, таблічкі з Гезера (~950 г. да н.э., эпоха цара Саламона), а таксама стэла і іншыя надпісы Меса (цара Маавіцкага, ~850 г. да н.э.). Многія асаблівасці старажытнаяўрэйскага пісьма атрымала ў спадчыну самарыцянскае пісьмо.
У час вавілонскага палону яўрэі паступова перастаюць карыстацца старым пісьмом і да 535 г. да н.э. пераходзяць на вавілонскае арамейскае пісьмо (якое ў сваю чаргу, таксама паходзіць ад фінікійскага), так званае яўрэйскае квадратнае пісьмо.
Нягледзячы на тое, што ў Сярэднявеччы ў кожным рэгіёне з’яўляліся свае стылізацыі, напісанне літар гэтага алфавіта дайшло да нашых часоў амаль не змяніўшыся. Пры ўзнікненні яўрэйскіх моў дыяспары квадратны яўрэйскі шрыфт адаптоўваўся для запісу гэтых моў.
Квадратныя літары часта выкарыстоўваліся як частка архітэктурнага дэкору.
Велізарнае развіццё атрымала мастацтва каліграфіі і мікраграфіі.
Гісторыя паводле іўдаізму Паводле Торы, першыя Скрыжалі Запавету былі атрыманы Майсеем ад Бога і былі зроблены самім Богам, у тым ліку сам шрыфт, якім былі высечаны запаветы. скрыжалі былі дзея Божая, і пісмёны, накрэсленыя на скрыжалях, былі пісьмёны Божыя Аднак яшчэ да гэтага Бог загадвае Майсею запісаць гісторыю бітвы з амалікіцянамі ў кнігу: І сказаў Гасподзь Майсею: напішы гэта на памяць у кнігу і давядзі Ісусу, што Я цалкам згладжу памяць пра Амалікіцянаў з паднябеснай.
Мішна называе квадратны шрыфт, якім можна пісаць скруткі Торы і іншыя свяшчэнныя тэксты, «асірыйскім» (ашурыт), аднак гэта назва не азначае, што яўрэйскае пісьмо паходзіць з Асірыі, а намякае на тое, што шрыфт быў адноўлены прарокамі Ездрам і Неяміем, які прыбыўлі ў Святую Зямлю на чале вавілонскіх выгнаннікаў. За гэта яны таксама атрымалі мянушку «сафрым» — «Пісцы».
Іншае згадванне паходжання формы квадратнага шрыфта са скрыжаляў прыводзіцца ў Вавілонскім Талмудзе: Сказаў раў Хісда: Мем і Самех, што на скрыжалях, трымаліся цудоўным чынам. І (яшчэ) сказаў раў Хісда: тэкст на скрыжалях можна было чытаць як з пярэдняга боку, так і з задняга, напрыклад: נבוב בובן (רהב בהר) סרו ורס.
У часы Храмаў яўрэі не карысталіся свяшчэнным шрыфтам для штодзённых спраў, а толькі для перапісвання скруткаў Торы, таму правілы напісання святога шрыфта сталі забывацца, для чаго Пісцам і спатрэбілася аднавіць гэтыя правілы, якія былі таксама зацверджаны Мужамі Вялікага Сходу і пазней апісаны ў Вусновай Торы.
У Талмудзе можна знайсці толькі некаторыя заўвагі наконт формы літар гэтага шрыфта, што выклікала спрэчкі ў пазнейшай галахічнай літаратуры наконт некаторых дэталяў формы літар.
Таксама існуюць старажытныя рукапісы, аднак усе яны былі напісаны не раней за перыяд Другога Храма — напрыклад, скруткі Кумранскай абшчыны. Паводле падання, у пражскай сінагозе Алт-Ной Шул знаходзіўся скрутак Торы, напісаны самім Ездрам. Любавіцкі рэбэ Ёсеф Іцхак Шнеерсон, калі быў у Празе ў 1918 годзе, нібы бачыў гэты скрутакПра гэта ён піша ў кнізе «аЁм Ём» (на 7 Элула). 1954, «Кеат», Нью-Ёрк (ідыш). Рускі пераклад на сайце yeshiva.ru. Таксама гэты скрутак згадваецца ў мностве больш ранніх кніг, напрыклад, па ім спраўджваў тэкст Торы Майманід.
Варта заўважыць, што паколькі Ездра нарадзіўся яшчэ да вавілонскага палону, то ён цалкам мог бачыць скрутак Торы, які знаходзіўся ў першым Храме — адзін са скруткаў, паводле падання напісаных самім Майсеем, пакінуты ў Скініі, а затым у Храме для зверкі тэксту наступных копій.
Варыянты напісанняў літар Назва літары Варыянты Сучасныя СтаражытныяЗ засечкаміБез засечакМонашырынныяРукапісныяРашыФінікійскіяАрамейскіяАлефאאא Бэт/Вэтבבב Гімелגגג Далетדדד Хэההה Ваўווו Заінזזז Хетחחח Тэтטטט Ёдייי Каф/Хафכככ Каф/Хаф (канцавая)ךךך Ламедללל Мемמממ Мем (канцавая)םםם Нунנננ Нун (канцавая)ןןן Самехססס Аінעעע Пей/Фейפפפ Пей/Фей (канцавая)ףףף Цадэצצצ , Цадэ (канцавая)ץץץ Куфקקק Рэшררר Шын/Сінששש Таўתתת
Заўвага. Адсутныя ў табліцы літары старажытнаяўрэйскага пісьма падобныя па напісанні да фінікійскіх.
Рэлігійнае значэнне Містычны сэнс літар расчыняецца ў кабалістычнай літаратуры: у кнізе Заар (раздзелы «Літары рабі Амнона-Саба» і «Сітрэй атыёт») і ў мідрашы «Атыёт дэ рабі Аківа» («Літары рабі Аківы»).
Для трактавання свяшчэнных пісанняў і пошуку ўтоеных сэнсаў выкарыстоўваюцца гематрыя (вылічэнні па лікавых значэннях літар) і тэмура (табліцы замены адных літар іншымі).
Паколькі Бог стварыў свет дзесяццю выразамі, то літары святой мовы лічацца таксама рознымі праявамі Яго ўплыву ў свеце. Такім чынам, назва кожнай рэчы на святой мове з'яўляецца адлюстраваннем яе сутнасці і закладзенай у ёй Боскай энергіі. Каментатары Торы тлумачаць, што першы чалавек, Адам, мог бачыць гэту сутнасць, таму ён даваў назвы жывёлам.
Існуюць розныя віды алфавітаў, якія выкарыстоўваюцца для тлумачэння Пісання:
אתב"ש — калі א замяняецца на ת, а ב на ש і гэтак далей; תשר"ק — алфавіт у адваротным парадку; אי"ק בכ"ר — адзінкі, дзясяткі, сотні (гематрыя); אטי"צ — калі 1 замяняецца на 9, 2 на 8 і г.д.; то ж з дзясяткамі і сотнямі; літары ה,נ,ך значэнне якіх, адпаведна, — 5, 50, 500, — не маюць заменыГл. «Сефер аАрахім Хабад», частка 1, 1971, «Кэат», Нью-Ёрк (іўрыт).
У кнізе «Заар» тлумачыцца, што абрысы чорных літар на белым фоне перадаюць спасцігнутыя кабалістамі розныя магчымыя суадносіны паміж сіламі прыроды, недаступнымі для пяці органаў пачуццяў чалавекаКніга Заар. Літары рабі Амнона-Саба, пп.22-39 .
Юнікод Яўрэйскія літары і іншыя знакі ў Unicode знаходзяцца ў інтэрвалах ад U+0590 да U+05FF і ад U+FB1D да U+FB40. Сюды ўваходзяць літары, лігатуры, камбінаваныя знакі (агаласоўкі і знакі кантыляцыі) і сімвалы пунктуацыі.
0123456789ABCDEF0590 ֑֖֛֚֒֓֔֕֗֘֙֜֝֞֟05A0 ֢֣֤֥֦֧֪֭֮֠֡֨֩֫֬֯05B0 ְֱֲֳִֵֶַָֹֺֻּֽ־ֿ05C0 ׀ׁׂ׃ׅׄ׆ׇ05D0 אבגדהוזחטיךכלםמן05E0 נסעףפץצקרשת05F0 װױײ׳״FB10 יִﬞײַFB20 ﬠﬡﬢﬣﬤﬥﬦﬧﬨ﬩שׁשׂשּׁשּׂאַאָFB30 אּבּגּדּהּוּזּטּיּךּכּלּמּFB40 נּסּ ףּפּ צּקּרּשּתּוֹבֿכֿפֿﭏ
Заўвага: сімвалы װ ױ ײ יִ ײַ прызначаны для ідыша і не выкарыстоўваюцца ў іўрыте; сімвалы אַ אָ таксама прызначаны для ідыша, і хоць у іўрыце такія спалучэнні літары алеф з дыякрытычнымі знакамі існуюць, яны не маюць там статусу літары, і іх набіраюць як спалучэнні, а не пры дапамозе гэтых сімвалаў Юнікода.
Гл. таксама Сілаамскі надпіс Гісторыя пісьменнасці, храналогія Натарыкон Тэмура
Літаратура
Спасылкі Virtual Museum of Ancient Semitic Script (на англаў.).
Катэгорыя:Іўдаізм Катэгорыя:Кансанантныя пісьменнасці