Рыжская вышэйшая юрыдычная школа () — латвійская вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.

Агульная характарыстыка Вучэльня створана ў 1998 годзе ўрадамі Швецыі і Латвіі сумесна з Фондам Сораса. Фармальна належыць Латвійскаму універсітэту (76 %) і Фонду Сораса (24 %).

Пагадненне аб стварэнні Рыжскай вышэйшай юрыдычнай школы было падпісана 18 сакавіка 1998 года. Фонд Сораса перадаў новастворанаму універсітэту будынак па вуліцы Альберта, 13. У жніўні 1999 года пачалося навучанне па магістарскай праграме "Права" са спецыялізацыяй "Міжнароднае і еўрапейскае права". З 2005 года ўстанова з'яўляецца незалежнай часткай Латвійскага ўніверсітэта.

У студзені 2006 года вучэльня атрымала бестэрміновую акрэдытацыю ў якасці вышэйшай навучальнай установы. У красавіку 2013 года доктарская праграма атрымала ліцэнзію ў супрацоўніцтве з юрыдычным факультэтам Універсітэта Капенгагена.

Спасылкі Сайт установы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з латышскай мовай навучання Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рыгі