Якуб Амяльянавіч Гузней (, в. Гольчыцы, Слуцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — ) — беларускі грамадска-палітычны і вайсковы дзеяч. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну 1920 года, камандаваў першай ротай у Першай Брыгадзе войска БНР.
Біяграфія З сялянскай сям'і.
Выпускнік Ілуксцкай настаўніцкай семінарыі.
Удзельнік Першай сусветнай вайны. З лістапада 1914 служыў у гарнізоне Ковенскай крэпасці. Скончыў 3-ю Маскоўскую школу прапаршчыкаў (17 жніўня 1915). Ваяваў на Паўночным фронце ў складзе 5-й расійскай арміі. На 1917 – прапаршчык 323-га пяхотнага Юр'евецкага палка.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года актыўна працуе ў беларускім вайсковым руху. Дэлегат з’езду беларусаў-вайсковых Паўночнага фронту ў Віцебску, нам. старшыні Выканкама беларусаў-вайсковых Паўночнага фронту. Удзельнік Першага Усебеларускага з’езду ў Менску. Член Цэнтральнай Беларускай Вайсковай Рады. Падчас польска-савецкай вайны — рэзервовы афіцэр Беларускай вайсковай камісіі.
Удзельнік Слуцкага Збройнага Чыну, паручнік, камандаваў першай ротай у Першай Брыгадзе войска БНР. Пасля ліквідацыі Слуцкага паўстання жыў у Заходняй Беларусі. Далучыўся да антыпольскай партызанкі. Пачынае супрацоўнічаць з савецкімі ўладамі. У чэрвені 1924 года нелегальна трапляе ў Менск, дзеля ўдзелу ў ліквідацыйным з’ездзе Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў.
Па вяртанні ў Заходнюю Беларусь нелегальна перабіраецца ў Літву, дзе 23 жніўня 1924 года просіць палітычнага прытулку. Працаваў пры прадстаўніцтве БНР у Коўна, належаў да групы Цвікевіча.
Пасля 1925 года вярнуўся ў савецкую Беларусь, пазней быў высланы ў Кіраў, працаваў кладаўшчыком у Інстытуце эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Тамсама быў асуджаны "за шкодніцтва" і расстраляны.
Літаратура Слуцкі збройны чын 1920. у дакумантах і ўспамінах., Мінск, Медысонт, 2006.
Спасылкі Яков Гузней
Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Першага Усебеларускага з’езда Катэгорыя:Удзельнікі Слуцкага паўстання Катэгорыя:Памерлі ў XX стагоддзі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слуцкім раёне Катэгорыя:Ваенныя Беларускай Народнай Рэспублікі