Чэпіна () — прыгарад Віцебска. Цяпер у межах горада.
Гісторыя У 1906 г. вёска ўваходзіла ў склад Мішкаўскай воласці. На пачатак 1941 года ў вёсцы было 8 двароў. У часы Вялікай Айчыннай вайны яна была пад нямецкай акупацыяй. З лета 1941 года ў чэпінскім лесаскладзе дзейнічала суполка падпольшчыкаў на чале з М. А. КупалавымДарафеенка, Н. І. Віцебскае патрыятычнае падполле / Н. І. Дарафеенка // — С. 319—320..
З 1966 г. вёска ў складзе Чыгуначнага раёна г. Віцебск.
Інфраструктура Сёння ў мікрараёне працуе ААТ «Заходне-Дзвінскі межрайаграсервіс», ААТ «Ціраспальская ПМК» Рэспубліканскага аб'яднання «Белаграсэрвіс», ТАА «Віцебскае прадпрыемства «Брыз».
Працуе чыгуначная станцыя на лініі Езярышча — Віцебск.
Насельніцтва
XX стагоддзе: 1941 — 37 чал.
Катэгорыя:Зніклі ў 1966 годзе Катэгорыя:Чыгуначны раён (Віцебск)