Энтані Джон Блінкен (; , ) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША (2015—2017), дзяржаўны сакратар ЗША з 26 студзеня 2021 года па 20 студзеня 2025 года.
Біяграфія Сын Дональда Блінкена з сям’і ўплывовага нью-ёркскага юрыста і Джудыт Блінкен, менеджара танцавальнай трупы Мерса Канінгема. Скончыў прыватную нью-ёркскую школу Далтона. У 1970 годзе бацькі развяліся, а праз год яго маці выйшла замуж за польскага юрыста, які выжыў у Халакосце, пісьменніка Самюэля Пізара і пераехала разам з сынам у Парыж, дзе кіравала Амерыканскім цэнтрам для студэнтаў і мастакоў. У 1984 годзе Блінкен скончыў Гарвардскі ўніверсітэт, працягнуў навучанне ў Калумбійскім універсітэце.
Спічрайтар прэзідэнта Біла Клінтана.
На працягу першага тэрміна Барака Абамы ў 2009—2013 гадах працаваў саветнікам па нацыянальнай бяспецы віцэ-прэзідэнта Джо Байдэна.
У 2013—2015 гадах з’яўляўся намеснікам саветніка па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта ЗША, у 2015—2017 гадах — намеснікам дзяржаўнага сакратара ЗША.
У 2018 годзе заснаваў разам былой памочніцай міністра абароны ЗША па палітычных пытаннях Мішэль Флурнуа кансалтынгавую фірму WestExec Advisors.
У лістападзе 2020 года Джо Байдэн назваў яго будучым дзяржсакратаром ЗША ў сваёй камандзеБайдэн назваў імя будучага дзяржсакратара ЗША, Радыё Свабода, 23-11-2020. 26 студзеня 2021 года Сенат большасцю галасоў зацвердзіў кандыдатуру Блінкена на пасаду Дзяржаўнага сакратара ЗШАЕнтоні Блінкер — новий держсекретар США: що про нього відомо, 24 канал, 26-01-2021 .
Асабістае жыццё Жанаты з каталічкай ірландскага паходжання Эван Раян, унучкай былога кіраўніка Сакрэтнай службы ЗША, якая пачынала сваю кар’еру ў 1990-я гады як намесніца Першай лэдзі ЗША.
Спасылкі
Катэгорыя:Адвакаты ЗША Катэгорыя:Дыпламаты ЗША Катэгорыя:Дзяржаўныя сакратары ЗША