Школьная вуліца (з 1931 года — Вольная вуліца) — колішняя вуліца ў Мінску.

Спускалася з Высокага Рынку да Няміга-Школьнай вуліцы і Ніжняга Рынку. Цяпер па трасе вуліцы праходзіць лесвіца паміж будынакам Белпрампраекта (сучасны адрас плошча Свабоды, 17) і насыпам да эстакады праспекта Пераможцаў над вуліцай Нямігай.

Назва паходзіць ад Школьнага (сінагальнага) двара, які размяшчаўся тут.

Няцотны бок № 1 — Дом Ліўшыца. У доме размяшчаўся Б. М. Гаркаві, вядомы ў свой час добрым старапольскім пітным мёдам і высокамарачнымі вінамі, а таксама суконна-мануфактурны гандаль А. З. Царфіна. У 1940 годзе ў доме знаходзіўся інтэрнат БДУ. № 3 — у 1940 годзе ў доме знаходзіўся інтэрнат БДУ.

Цотны бок

№ 2 — Дом Клябанава, мураваны трохпавярховы жылы дом, рэканструяваны да 1900 года. № 8 — у 1940 годзе ў доме знаходзіўся інтэрнат БДУ.

Літаратура Боровой Р. Историческая топография древнего Минска. Обзор источников и современное состояние проблемы // Гістарычна-археалагічны зборнік. № 12. — Мінск, 1997. Дзянісаў У. Плошча Свабоды ў Мінску. — Мінск, 1985. Ягораў Ю. Да пытання аб горадабудаўнічай гісторыі Мінска ў XVII — першай палове XIX ст. // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук № 3, 1955.

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыя Мінска Катэгорыя:Вуліцы Мінска