Залату́шскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Васілевіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Залатуха.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Залатушскі (Залатухскі) сельсавет у складзе Васілевіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Заходскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Васілевіцкага раёна Палескай вобласці. 29 кастрычніка 1950 года ў склад сельсавета ўвайшла вёска Навінкі скасаванага Васілевіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 29 апреля 1950 г. О преобразовании деревни Василевичи, Василевичского района, Полесской области, в городской поселок Василевичи и о ликвидации Василевичского сельского Совета // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Чкалаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Васілевіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Рэчыцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе