Каледж Кольпінга () — літоўская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая ажыццяўляе рэалізацыю прафесійных навучальных праграм неўніверсітэцкага ўзроўню. Сядзіба ўстановы знаходзіцца ў Каўнасе.
Заснавальнікам каледжа з’яўляецца Літоўскі фонд Кольпінга — каталіцкая дабрачынная арганізацыя. Каледж падтрымліваецца Міжнародным таварыствам Кольпінга. Штаб-кватэра таварыства знаходзіцца ў Кёльне, дзе заснавальнік таварыства благаславёны Адольф Кольпінг пачаў сваю дзейнасць.
Спасылкі
Сайт установы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з літоўскай мовай навучання Катэгорыя:Каталіцкія навучальныя ўстановы Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Каўнаса Катэгорыя:2001 год у Літве