«Незалежная Беларусь» — грамадска-палітычная і літаратурная газета, орган Віленскага беларускага нацыянальнага камітэта. Выходзіла на беларускай мове, у Вільні (3 верасня 1919 — 10 лістапада 1919). Выходзіла 3 разы на тыдзень. Рэдактары-выдаўцы А. Карабач, а пазней П. Мядзёлка (з 6-га нумару) і Ф. Аляхновіч. Аддавала асноўную ўвагу актуальным праблемам грамадска-палітычнага і сацыяльнага жыцця Заходняй Беларусі. Выйшла 14 нумароў. Забаронена польскай вайсковай цэнзурай.Турук, с.67ЭнГістБел, Т.5. с.318. Ліс А.

Змест

Публікавала весткі з фронту, змагалася за беларускую адукацыю, інфармавала пра дзейнасць беларускіх арганізацый у Адэсе, працу створанай вясной 1919 году ў Горадні Грамады беларускай моладзі, паведамляла пра стварэнне Беларускай вайсковай камісіі на чале з Паўлам Алексюком, фармаванне ў Слоніме аддзелаў беларускага войска пад камандаваннем палкоўніка Гасана Канапацкага. Змяшчала на сваіх старонках мемарыял Беларускай цэнтральнай рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны, адозвы і рэзалюцыі Беларускай вайсковай камісіі, інфармацыю пра спыненне дзейнасці Беларускай гімназіі ў Будславе, жыццё беларусаў у Латвіі. Друкавала некаторыя літаратурныя творы Селяніна і Змітрака Бядулі, карэспандэнцыю пра дзейнасць беларускага тэатру ў Горадні.

Крыніцы

Спасылкі

«Незалежная Беларусь» (1919) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх ()

Катэгорыя:Газеты Вільні на беларускай мове Катэгорыя:Беларускі нацыянальны камітэт (Вільня) Катэгорыя:З’явіліся ў 1919 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1919 годзе Катэгорыя:1919 год у Вільні