Навум Натанавіч Мейман (, Базар Оўруцкага павета Валынскай губерні Расійская імперыя — , Тэль-Авіў, Ізраіль) — савецкі матэматык, фізік, актывіст яўрэйскага руху. Быў абраны ганаровым прафесарам Тэль-Авіўскага ўніверсітэта.

Біяграфія У 1932 годзе скончыў вучобу ў Казанскім універсітэце. У 26 гадоў абараніў доктарскую дысертацыю па матэматыцы. Вучань Мікалая Чабатарова.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны працаваў у Маскве. Займаўся фізічнымі праблемамі ў Інстытуце фізічных праблем (да 1948 г.), а затым — у Інстытуце тэарэтычнай і эксперыментальнай фізікі АН СССР.

У 1953 годзе стаў лаўрэатам Сталінскай прэміі па тэарэтычнай фізіцы «за разлікова-тэарэтычныя работы па вырабе РДС-6с і РДС-5». Унёс уклад у матэматычную распрацоўку ядзернай зброі.

У 1968 годзе Мейман прыняў удзел у петыцыйнай кампаніі па справе Аляксандра Гінзбурга, Юрыя Галанскова і іншых. Пасля падпісання «ліста 99» у абарону Ясеніна-Вольпіна быў звольнены з работы.

У 1971 годзе выйшаў на пенсію, пасля чаго падаў дакументы на рэпатрыяцыю ў Ізраіль. У 1975 годзе Мейману было адмоўлена «з прычыны сакрэтнасці». З гэтага часу Навум Мейман — актыўны ўдзельнік яўрэйскага эміграцыйнага руха. Удзельнічаў у дэманстрацыях, у снежні 1976 года быў кіраўніком семінара, які быў прысвечаны стану і перспектывам яўрэйскай культуры ў СССР.

У 1977 годзе стаў членам Маскоўскай хельсінкскай групы (МХГ). Па ініцыятыве Меймана ў 1979 годзе была падрыхтавана справаздача «Дыскрымінацыя яўрэяў пры паступленні ва ўніверсітэты».

За праваабарончую дзейнасць яго неаднаразова арыштоўвалі.

У 1988 годзе пакінуў Савецкі Саюз, жыў у Ізраілі, дзе быў абраны ганаровым прафесарам Тэль-Авіўскага ўніверсітэта.

Памёр у 2001.

Катэгорыя:Праваабаронцы СССР Катэгорыя:Савецкія дысідэнты Катэгорыя:Матэматыкі Ізраіля Катэгорыя:Фізікі Ізраіля Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Матэматыкі СССР