Мікола Лучок (нар. , Мукачэва, Украіна) — дапаможны біскуп Мукачэўскай дыяцэзіі.
Біяграфія У 1994 годзе ўступіў у Ордэн прапаведнікаў (дамініканцы). Манаскую фармацыю праходзіў у Кошыцах, вывучаў тэалогію і філасофію ў Варшаве і ў Папскай тэалагічнай акадэміі ў Кракаве. Атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне ў 2003 годзе. Служыў у Санкт-Пецярбургу, Чартківе, Ялце, Хмяльніцкім і Львове.
Вядомы з дамініканскага душпастырства моладзі, душпастырства пакліканняў, рэкалекцыяніст, кансультант па кірунку «пазітыўная псіхатэрапія», атрымлівае адукацыю псіхатэрапеўта. Валодае ўкраінскай, венгерскай, славацкай, рускай, польскай і англійскай мовамі.
11 лістапада 2019 года Папа Францішак прызначыў айца Міколу Лучка дапаможным біскупам Мукачэўскай дыяцэзіі. Пасвячэнне адбылося 10 снежня 2019 года ў МукачэвеВа Украіне прызначаны першы біскуп дамініканін.
Катэгорыя:Мукачэўская дыяцэзія Катэгорыя:Каталіцкія біскупы Украіны