Андрэй Кім Таэгон (, Карэя — , Сеул) — святар, каталіцкі святы.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і хрысціянаў і пры хросце атрымаў імя Андрэй. Нягледзячы на жорсткі пераслед хрысціянскай веры, які лютаваў тады ў Карэі, Андрэй Кім захаваў ёй вернасць і ў 1845 годзе прыняў у Шанхаі (Кітай) святарскае пасвячэнне, стаўшы першым каталіцкім святаром карэйскага паходжання. Рызыкуючы жыццём, ён вярнуўся на радзіму, пасля чаго дапамог таксама іншым святарам прабрацца ў Карэю.

Праз год пасля пасвячэння, 16 верасня 1846 года, у Сеуле, Андрэй быў арыштаваны і забіты праз адсячэнне галавы.

У 1984 годзе Папа Ян Павел II кананізаваў 103 карэйскіх мучанікаў, якія аддалі жыццё за веруСвятыя Андрэй Кім Таэгон, святар, і Павел Чон Хасан, паплечнікі, мучанікі.

Катэгорыя:Абезгалоўленыя Катэгорыя:Кананізаваныя ў XX стагоддзі Катэгорыя:Святыя Карэі Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XIX стагоддзя Катэгорыя:Каталіцкія святыя