Бялыніцкая ваенна-аператыўная група; Бялыніцкая ВАГ; Ваенна-аператыўная група пры Бялыніцкім падпольным райкоме КП(б)Б — партызанскае злучэнне на акупаванай тэрыторыі Бялыніцкага і Шклоўскага раёнаў; таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем. Уваходзіла ў Магілёўскае партызанскае злучэнне.

Злучэнне было створана ў ліпені 1943 года ў адпаведнасці з пастановай Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б у складзе 122-га партызанскага атрада «За Радзіму», 600-га партызанскага атрада, 760-га партызанскага атрада імя М. Беразоўскага, перададзеных з расфарміраванай 6-й Магілёўскай партызанскай брыгады. У верасні ў склад злучэння ўвайшоў 35-ы партызанскі атрад. У кастрычніку 1943 года 122-і партызанскі атрад «За Радзіму» быў разгорнуты ў 122-і партызанскі полк «За Радзіму», у студзені 1944 года 600-ы партызанскі атрад — у 600-ы партызанскі полк.

30 чэрвеня 1944 года Бялыніцкая ваенна-аператыўная група (2895 партызан) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Камандаванне Кіраўніцтва В. І. Падаляка (сакратар падпольнага РК КП(б)Б, ліпень 1943 — чэрвень 1944).

Камандзіры З. П. Гапонаў (ліпень 1943 — красавік 1944); Д. І. Фядотаў (май — чэрвень 1944).

Начальнікі штаба Д. І. Фядотаў (ліпень 1943 — красавік 1944); В. Дз. Швагрынаў (май 1944); Г. І. Георгіеўскі (чэрвень 1944).

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе Катэгорыя:Гісторыя Магілёўскай вобласці