Геранім Эміліяні (, Венецыя — , Бергама) — каталіцкі святы.

Біяграфія Жадаючы вайсковай кар’еры, ён пачаў служыць і стаў афіцэрам, а пазней — генералам. Падчас адной з бітваў Геранім трапіў у палон. Пасля вызвалення ён пакінуў службу і прысвяціў сваё жыццё Касцёлу. У 30 гадоў прыняў святарскае пасвячэнне, пасля чаго заснаваў шмат дзіцячых дамоў на поўначы Італіі.

Цэнтрам яго дабрачыннай дзейнасці стала мястэчка Самаска ў Ламбардыі, дзе ў 1532 годзе заснаваў законную супольнасць рэгулярных клерыкаў — самасцаў, мэтаю якой стала апека над сіротамі і ўбогімі. Праз 8 гадоў супольнасць была зацверджана Папам, але сам заснавальнік так і не ўступіў у яе. Геранім Эміліяні памёр ад чумы ў Самасцы 8 лютага 1537 года.

Святы з’яўляецца нябесным апекуном сіротаўСвяты Геранім Эміліяні.

Спасылкі

Катэгорыя:Кананізаваныя ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XVI стагоддзя Катэгорыя:Святыя Італіі Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Заснавальнікі манаскіх ордэнаў