Гаро́шак мышыны (Vicia cracca) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1,5 м з доўгім карэнішчам, голая або крыху апушаная. Сцябло рабрыстае, звычайна галінастае, чапляецца. Лісце чаргуецца па даўжыні сцябла, апушанае, перыстае, складаецца з 6—10 пар лісткоў. Галоўная вось ліста пераходзіць на канцы ў галінасты вусік. Лісткі суцэльныя, з гладкім краем, апушаныя, даўжынёй 1,5—3Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения см, часам шараватыя ад валаскоў. Прылісткі даўжынёй да 1,5 (да 1) см. Кветкі з пяццю пялёсткамі, фіялетава-сінія, ліловыя, фіялетавыя, вельмі рэдка — белыя, у густых гронках. Плод — голы, падоўжаны струк.

Ядавітая расліна.

Распаўсюджанне і экалогія Гарошак мышыны распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы і ўмераных і трапічных (В’етнамU.S. National Plant Germplasm System) абласцей Азіі. Заносны від у Паўночнай Амерыцы. Святлолюбівая расліна, мезафіт, мезатроф, эўтроф. Расце на сухіх лугах, узлесках і палянах, нізінных балотах, у зрэджаных лясах і хмызняках, па берагах вадаёмаў, на аблогах, пустках, у садах, парках і агародах, каля дарог. Цвіце на працягу ўсяго лета.

Гаспадарчае значэнне Кармавая і лекавая расліна. Пустазелле, якое засмечвае пасевы.

Літаратура  — С. 567—568.

Спасылкі

Vicia cracca L. (Горошек мышиный) // ИАС «ООПТ России» Сорные растения. Vicia cracca L. — Горошек мышиный. // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения

Катэгорыя:Гарошак Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Травы