«Гульня без правілаў — 2: Лукашэнка. Напралом» — беларускі дакументальны фільм, зняты рэжысёрам Антосем Цялежнікавым на тэлеканале «Белсат» у 2020 годзе.

Сюжэт Шлях кіраўніка Беларусі ад перамогі на дэмакратычных выбарах да ўсталявання аўтарытарнага рэжыму ў краіне. Былыя паплечнікі Аляксандра Лукашэнкі апавядаюць пра ўнутраную кухню перамогі на прэзідэнцкіх выбарах у 1994 годзе, дзе выкарыстоўваліся новыя паліттэхналогіі. Як праводзіліся два рэферэндумы, якія дазволілі Лукашэнку істотна пашырыць свае ўладныя паўнамоцтвы і разбурыць парламентарызм, здзейсніўшы дзяржаўны пераварот?

Здымачная група рэжысёр, мантаж — Антось Цялежнікаў сцэнарый, выканаўчы прадзюсар — Кірыла Пазняк вядоўца — Святлана Калінкіна аператар — Іван Антонаў, Сяргей Кавалёў графіка — Кірыл Стаселька, Антось Цялежнікаў закадравы тэкст — Юрый Батальёнак, Вольга Старасціна стыліст — Ганна Урачова рэдактары — Яраслаў Каменьскі, Януш Гаўрылюк

Спасылкі

Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове Катэгорыя:Фільмы Антона Цялежнікава