Майкл Мак-Гіўні (, ЗША — ) — ксёндз, заснавальнік супольнасці «Рыцары Калумба».

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і ірландскіх імігрантаў. Ён быў старэйшым сынам з трынаццаці дзяцей у сям’і, шасцёра з якіх памерлі ў маленстве. Яго бацька працаваў фармоўшчыкам.

Майкл вучыўся ў школе, але ў 13-гадовым узросце кінуў вучобу і пайшоў працаваць драбільшчыкам на фабрыку па вырабу латуні.

У 16 гадоў паступіў у семінарыю і ў 1877 годзе прыняў святарскае пасвячэнне ў Балтымары, у найстарэйшай каталіцкай катэдры ў ЗША. Быў скіраваны на служэнне ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі ў Нью-Хэйвене, дзе замяніў хворага пробашча парафіі.

У адказ на праблему высокай смяротнасці сярод мужчын, якія выконвалі небяспечную працу, моцныя антыкаталіцкія стэрэатыпы амерыканскага грамадства, а таксама паўсюдную беднасць сярод католікаў ксёндз Мак-Гіўні ў 1882 годзе разам са сваімі парафіянамі заснаваў мужчынскую супольнасць «Рыцараў Калумба» — арганізацыю свецкіх католікаў, якія жадалі паглыбляць сваю веру, дапамагаць адзін аднаму і дзейнічаць дзеля дабра каталіцкіх сем’яў.

Сёння гэтая міжнародная касцёльная супольнасць дзейнічае ў больш як дзесяці краінах і налічвае ў сваіх шэрагах каля 1,9 млн удзельнікаў.

У 1996 годзе быў распачаты працэс беатыфікацыіУ ЗША будзе беатыфікаваны заснавальнік супольнасці «Рыцары Калумба», які стане першым благаслаўлёным амерыканскім пробашчам.

Катэгорыя:Памерлі ад пнеўманіі Катэгорыя:Постаці каталіцтва Катэгорыя:Каталіцтва ў ЗША