Хасэ дэ Хесус Пімьента Радрыге () — арцыбіскуп, член Калегіі Кардыналаў.

Біяграфія Стаў біскупам 28 жніўня 1955 года, адзін з удзельнікаў Другога Ватыканскага сабору.

У 1972 годзе абраны старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Калумбіі і заставаўся на гэтай пасадзе на працягу двух тэрмінаў — да 1978 года.

Рашэннем папы Паўла VI ад 22 мая 1975 года быў прызначаны арцыбіскупам Манісалеса. З’яўляўся пастарам гэтай арцыдыяцэзіі 21 год.

Быў прызначаны кардыналам падчас кансісторыя 14 лютага 2015 годзе, хоць і не прымаў непасрэднага ўдзелу ў цырымоніі па прычыне сталага ўзросту. Знакі кардынальскай годнасці яму былі ўручаны праз два тыдні, 28 лютага 2015 года, у кафедральным касцёле Багаты, падчас урачыстай літургіі, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Калумбіі, арцыбіскуп Эторэ Балестрэра. Асабістая сустрэча іерарха з папам Францішкам адбылася ў верасні 2017 года, падчас падарожжа Святога Айца ў КалумбіюНайстарэйшаму кардыналу ў свеце — 99 гадоў.

Катэгорыя:Стагадовыя доўгажыхары Катэгорыя:Каталіцтва ў Калумбіі