HWDP (таксама CHWDP, ChWDP, скарачэнне ад , літаральна — хуй у сраку паліцыі) — польская абрэвіятура, лаянка, накіраваная супраць паліцыі.

Паходжанне і ўжыванне Першапачаткова лозунг выкарыстоўваўся ў хіп-хопе, напрыклад, у песні Policyjne гурта і творчасці гурта , чый заснавальнік выкарыстаў яго ў песні 28.09.97 альбома (1998) групы .

Гэта лаянка часта з’яўляецца на графіці ў Польшчы. Па сцвярджэнні брытанскага таблоіда , польскія жартаўнікі ў Бакінгемскім палацы разыгралі афіцэраў: фатаграфуючыся з імі, палякі трымалі ў руках плакат са словамі CHWDP. Пасля гэтага Служба сталічнай паліцыі папярэдзіла паліцэйскіх пра абразлівае значэнне абрэвіятуры на той выпадак, калі польскія турысты папросяць іх сфатаграфавацца.

Варыянты скарачэння абумоўлены тым, што ў польскай мове Ch — гэта дыграф, які чытаецца так жа, як h.

Аналагі Іншым папулярным лозунгам з тым жа сэнсам, што і HWDP, з’яўляецца скарачэнне JP, JP 100 % або JP na 100 % (ад  — «ябаць паліцыю на 100 %»). Ён стаў папулярным дзякуючы хіп-хоп групе FirmaNawołują, by jeb…ć policję, a prawica robi z nich nowych idoli.

У англійскай мове з падобнай мэтай выкарыстоўваецца абрэвіятура A.C.A.B.

Гл. таксама Міжнародны дзень барацьбы з паліцэйскай жорсткасцю A.C.A.B.

Спасылкі

Катэгорыя:Абрэвіятура Катэгорыя:Графіці Катэгорыя:Хіп-хоп Катэгорыя:Культура Польшчы