Уладзімір Барысавіч Гераўкер ( — 6 лістапада 2009) — беларускі дызайнер, мастак-канструктар.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Мінску. Брат беларускага архітэктара Георгія Гераўкера.
У 1963 годзе скончыў 8 класаў 42 сярэдняй школы Мінска і паступіў ан архітэктурнае аддзяленне Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума. Скончыў яго ў 1967 годзе і быў накіраваны на працу ў інстытут «Белдзяржпраект». З 1967—1969 служыў у Савецкай арміі. У 1969 годзе быў прыняты на працу ў інстытут «Белкамунпраект» на пасаду архітэктара архітэктурна-будаўнічага аддзела. У 1970 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне «Інтэр’ер і абсталяванне» З 1975 года працаваў у НВА «Мінскпраектмэбля» мастаком-канструктарам мэблі.
Праектаваў ці прымаў удзел у стварэнні мэблі і абсталявання для шматлікіх значных аб’ектаў краіны, такіх як гасцініцы «Планета», «Сталіца», «Еўропа», Палац моладзі, Палац Рэспублікі, Нацыянальная бібліятэка, Мірскі замак.
Праекты жылой мэблі Гераўкера атрымлівалі залатыя і срэбныя ўзнагароды на ўсесаюзных і рэспубліканскіх конкурсах і выставах.
Спасылкі http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&DomainName=mast&id=825&mode=print http://kimpress.by/index.phtml?page=2&id=2740 https://e-catalog.nlb.by/Search/Results?
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Дызайнеры Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза дызайнераў