З’езд народных дэпутатаў СССР — вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў СССР у 1988—1991 гадах. Апошні раз збіраўся 5 верасня 1991 года, калі, па прапанове прэзідэнта СССР М. С. Гарбачова V з’езд народных дэпутатаў СССР прыняў рашэнне аб фактычным самароспуску.
Паўнамоцтвы з’езда Да выключных паўнамоцтваў з’езда адносіліся: прыняцце Канстытуцыі СССР і ўнясенне ў яе зменаў; вызначэнне асноўных напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі СССР; абранне Вярхоўнага Савета СССР і яго старшыні; зацвярджэнне старшыні Савета Міністраў СССР, старшыні Вярхоўнага суда СССР, Генеральнага пракурора СССР, старшыні Вышэйшага арбітражнага суда, абранне Камітэта канстытуцыйнага нагляду СССР.
З’езд прымаў законы СССР і пастановы большасцю галасоў ад агульнай колькасці народных дэпутатаў СССР.
З’езды народных дэпутатаў СССР I з’езд: 25 траўня — 9 чэрвеня 1989 II з’езд: 12 снежня — 24 снежня 1989 III з’езд: 12 сакавіка — 15 сакавіка 1990 IV з’езд: 17 снежня — 26 снежня 1990 V з’езд: 2 верасня — 5 верасня 1991
Катэгорыя:Перабудова Катэгорыя:Дзяржаўныя інстытуты часоў перабудовы і распаду СССР