Смолвы С. 314., таксама Сма́лвас () — вёска ў Літве, каля возера Смолваў. Уваходзяць у склад Турмантаскай сянюніі Езяроскага раёна Уцянскага павета.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўспамін пра Смолвы датуецца 1580 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства і знаходзіліся ў валоданні Клябоўскіх.
У 1600 годзе Смолвы перайшлі да Падбярэзскіх, пазней — да Гінтаўтаў і Барташэвічаў.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Смолвы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерні. У другой палове XIX стагоддзя ў Смолвах было 6 будынкаў, дзейнічалі касцёл і сінагога, штогод праводзіліся два кірмашы.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Смолвы занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смолвы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. У 1920 годзе Смолвы апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года тэрыторыя занята савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Смолвы разам з часткай Віленскага краю былі перададзены Літве, з 1940 года — у Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года — у складзе незалежнай Літвы.
Насельніцтва
Дэмаграфія XIX стагоддзе: ~1889 год — 175 чал. S. 914. XXI стагоддзе: 2011 год — 173 чал.
Славутасці Касцёл Маці Божай Ружанцовай (1857)
Вядомыя асобы У вёсцы пахаваны Герой Савецкага Саюза Андрэй Піліпавіч Луцэвіч (1919—1944).
Крыніцы
Спасылкі