Асобае партызанскае злучэнне «Трынаццаць» дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бялыніцкага, Бярэзінскага, Шклоўскага, Крупскага раёнаў Магілёўскай вобласці Беларускай ССР.
Дзейнасць Створана 1 чэрвеня 1944 года паводле ўказання Беларускага штаба партызанскага руху на базе партызанскага палка «Трынаццаць».
29—30 чэрвеня 1944 года злучэнне ў складзе 1-й, 3-й, 5-й партызанскіх брыгад, 11-га, 12-га, 13-га асобных партызанскіх атрадаў злучылася з Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміяй.
Камандзіры С. У. Грышын С. В. Пахомаў (в.а.)
Камісары І. А. Стралкоў
Начальнікі штаба С. П. Скварцоў.
Памяць У 1976 годзе ў в. Эсьмоны ў гонар злучэння ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Літаратура «Трынаццаць» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Беларуская савецкая энцыклапедыя; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1990. — 680 с., 4 л.карт.: іл. — С. 593.
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе Катэгорыя:Гісторыя Бялыніцкага раёна Катэгорыя:Гісторыя Бярэзінскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Крупскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Шклоўскага раёна